червону шапочку - в маси!!!

May 08, 2007 18:18

стартував міжнародний (ото я загнула) проект.
червона шапочка для всіх і всюди.

наразі є червона шапочка - плід моєї буйної хвантазії - БІЛОРУСЬКОЮ
шалені оплески, цьомки і квіти дарувати zmila

чырвоны каптурок (uk -> be)

чырвоную шапачку называлі чырвоная шапачка не таму, што яна любіла насіць чырвоную шапачку.
акрамя чырвонай шапачцы ўзімку яна насіла чырвоны капялюшык восеньню, чырвоны каптурок увесну і чырвоную хустачку летам. часам яна апранала нават чырвоную бандану.
яна была пякучая брунэтка, ёй дужа пасавала чырвонае.
а яшчэ ёй было глыбока абыякава, як яе называюць. шапачка, дык шапачка.
яна любіла блукаць у лесе, высочваць воўка і правакаваць яго.
адмыслова цягала ў кошыку піражкі для бабцы, каторая іх ня ела, бо сядзела на дыеце.
адмыслова плутала сьцежкі, быццам шукала кароткі шлях да бабульцы.
адмыслова адмаўляла паляўнічаму, які нэрваваў яе сваёю правільнасьцю ды пазытыўнасьцю.
чырвоная шапачка любіла ваўка за брутальнасьць, нахабнасьць і драпежны вышчар.
і хоць ён даўно забіў на яе, каб не нарывацца на паляўнічага, яна ўпарта шукала свой шанец, каб справакаваць ваўка.
воўк хаваўся ў гушчары і спрабаваў марыць пра бедную авечку ці хаця б нявінную пастушку.
але чырвонай шапачцы ўсе ягоныя жаданьні былі глыбока абыякавыя.
аднойчы яна сабрала ў кошык усю сваю чырвоную бялізну, сказала мамцы, што пераязжае, разьвіталася з бабкаю, дала поўху паляўнічаму і пайшла жыць ў логва ваўка.
спачатку ён парываўся зьбегчы і тлумачыў ёй, што яны не пара.
але чырвоная шапачка чотка ведала, чаго і каго яна хоча.
ён скаліўся, спрабаваў уцекчы, яна чухала яму за вухам і грызла за нос.
а потым воўк здаўся.
і жылі яны доўга і шчасьліва.
і чырвонай шапачцы было глыбока абыякава на абвінавачваньні ў заафіліі. бо насамрэч воўк быў брутальным нахабным брунэтам, які меў драпежны вышчар, але слаўся пад яе ножкамі ў чырвоных пантофлях рахманаю шкуркаю.
зразумела, час ад часу ямо даводзілася рыкаць на яе, каб яна не ўцякла.
але наогул жылі яны ўсё-такі доўга і шчасьліва.

тиць сюди, щоб почитати жж перекладача

казочка, чш, переклад, мови

Previous post Next post
Up