У 1930 годзе часопіс "Наш край" апублікаваў у здвоеным №7-8 нарыс “Менск у дні белапольскай эвакуацыі. 10-га i 11-га ліпня 1920 г.”, падпісаныя ініцыяламі "З. Б. ". Аўтара вызначыць нескладана - так па этычных меркаваннях падпісаўся у сваім выданні галоўны рэдактар часопіса Змітрок Бядуля.
Нарыс найцікавейшы, пра яго пагаворым асобна. А пакуль толькі адзін фрагмэнт.
Вам гэта нічога не нагадвае? Вядома ж, вось гэта:
НАЧАЛЬНІК. Ваша фамілія?
МІКІТА. Колежскі рэгістратар Нікіці Зносілов, меджду протчым.
НАЧАЛЬНІК. Скажэце мне: вы ўчора грабілі кватэру грамадзяніна Боршчыка на Архірэйскім завулку?
МІКІТА. Нічога падобнага, мусье таварыш. Я не грабіў, - мяне, меджду протчым, грабілі - фрэнчык формельны, боты жоўценькія знялі...
НАЧАЛЬНІК. Не загаварывайце зубоў, а кажэце праўду.
МІКІТА. Праўду кажу, ваша чырвонасць, - даліпан, я не грабіў, меджду протчым.
СПІЧЫНІ. Пазвольце вам, гражданін рэгістратар, не паверыць: я сам, стоячы на скверы, каля вадакачкі, бачыў, як вы з іншымі цягалі рухомую маемасць з кватэры таварыша Боршчыка.
МІКІТА. Э! так бы і сказалі, гэр Спічыні, што я цягаў. Але я не грабіў. Усяго таго было, што я па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў гэтыя рэчы яму ў гасцініцу «Парыж».
СПІЧЫНІ. Паложым, гэта таксама грабёж.
НАЧАЛЬНІК. I што далей было?
МІКІТА. Нічога. Там у нумары, куды я зносіў рэчы, сядзелі нейкія маладыя, меджду протчым, мусьі ў форме і нейкія маладыя, меджду протчым, мамзэлі без формы ды выпівалі пазнанскі лікер.
Калі я чытаў "Тутэйшых", то здагадваўся, вядома, што многія рэаліі ў п'есе дакументальны, але каб настолькі… Мабыць, рабаванне "грамадзяніна Боршчыка" было настолькі вядомым у горадзе фактам, што яго палічылі патрэбным згадаць адразу два выдатных беларускіх пісьменніка. І, дарэчы, Бядуля збольшага рэабілітуе купалаўскага персанажа: яго прататыпа сапраўды вымусілі ўдзельнічаць ў рабаванні.
Вельмі цікава.
Ці гэта я адкрыў Амерыку і апісанае супадзенне даўно вядома?
Эх, трэба працягваць пісаць і напісаць нарэшце даўно пачаты краязнаўчы каментар да п'есы Янкі Купалы!
Ілюстрацыі
Дом Баршча. Злева бачны гарадскі сквер, направа сыходзіць Архірэйскі завулак.
На здымку 1943 гады "вадакачка" (на самай справе воданапорная вежа), каля якой стаяў прафесар Спічыні. А злева, праз дарогу, руіны дома Баршча.
Гасцініца "Парыж", у якую "па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў рэчы" Мікіта. Злева ўсё той жа гарадскі сквер.
У якую гасцініцу ля чыгуначнага вакзалу насіў рэчы яго прататып, назаўжды застанецца таямніцай ...