Mar 20, 2010 18:19
На дзіва гарманічны дзень атрымаўся))) усё непатрэбнае абсыпалася, усе мае развагі, змаганні, пакуты на хваробы - сышлі як толькі ўзыйшло сонца...усё стала правільна, і Валатара я спела, нават змагла размаўляць пасля. Сонца трымала нас усё свята, і закацілася за хмары як толькі мы выправіліся з гарадзішча. абяцаны дождж дагнаў толькі ў горадзе. самае дзіўнае, што да вясны мы дагукаліся))) рэчачка Менка разлілася ўтрая! (за пару гадзін та))а свята атрымалася нейкае ўтульнае, сямейнае. было б больш народу - не атрымалася б ні пагуляць, ні павадзіць карагодаў. не стала б месца, вытаптанага ў снезе яшчэ на масленку.так што дзякуй вам, народ, усім хто даехаў ...і не даехаў, за свята! Сонца нас пачула!
вясна,
свята