Mar 19, 2010 00:19
У суботу , на гарадзішчы. паглядзім, што з гэтага выйдзе....
Як і вылеці чорна галачка, ой люлі-люлі, чорна галачка
Як і вынясі залаты ключы,ой люлі-люлі, залаты ключы
Ты закрой Божа, зіму грознаю, ой люлі-люлі, зіму грознаю
Ты адкрой Божа, лета цёплае, ой люлі-люлі, лета цёплае
А свято Ілля по межам ходзіць, ой люлі-люлі, по межам ходзіць
По межам ходзіць , Богу моліцца, ой люлі-люлі, Богу моліцца
Зарадзі Божа жыта густае, ой люлі-люлі, жыта густае
Жыта густае, каласістае, ой люлі-люлі, каласістае
Каласістае, зерновыстае, ой люлі-люлі, зерновыстае...
песні,
вясна,
свята