Jan 05, 2009 17:37
Чалавек і котка ля вакна старога
Плачуць; дожджык льецца так наўпрост на шкло.
Чалавеку з коткай едзе дапамога -
Чалавеку беднаму хворы мозг зьвяло.
Лекар едзе-едзе скрозь сьнежную раўніну,
Парашок гаючы людзям ён вязе.
Чалавек і котка парашок той прымуць,
І адступіць смутак, і канец нудзе.
Чалавеку з коткай дні лічыць складана,
А замест нябёсаў у плямах столь адна.
Чалавек і котка па начох лунаюць
Сон той не прарочы - крылаў у іх няма.
Лекар едзе-едзе скрозь сьнежную раўніну,
Парашок гаючы людзям ён вязе.
Чалавек і котка парашок той прымуць,
І адступіць смутак, і канец нудзе.
Дзе ты, дзе ты, дзе ты - белая карэта?
У сьценах туалету чалавек крычыць.
Але не чуюць сцены, трубы быццам вены
І зьліўны бачок шалёна нібы пульс дрыжыць.
Лекар едзе-едзе скрозь сьнежную раўніну,
Парашок гаючы людзям ён вязе.
Чалавек і котка парашок той прымуць,
І адступіць смутак, і канец нудзе.
пераклад,
песьні