(no subject)

Dec 23, 2009 10:59

Паглядзеў ноччу кэмеранаўскага «Аватара», не ў кінатэатры, праўда, а спампаваную з торэнтаў экранку. Ананімусы кажуць, што варта дачакацца 3D-паказу ў “Кіеве”, што адбудзецца у другой палове студзеня, - я напэўна схажу, але мне і так вельмі спадабалася, хоць напоўніцу ацаніць грандыёзнасьць кампутарнай анімацыі не мог.
Клёвая фішка той экранкі, што пры расейскім дубляжы тытры з перакладам з мовы пандорцаў былі па-ўкраінску.
З нагоды позьняга прагляду менавіта гэтага фільму сьнілася кіно пра мутантаў, толькі што зь меньшай колькасьцю спецэфектаў.

***
Ранкам Бася скінула кактус з падваконьня і, адчуўшы сябе ці то вінаватай, ці то пакрыўджанай, схавалася пад ванну, дзе напэўна сядзіць і дагэтуль.

***
На працы мяне зараз абазвалі ботам (у сэнсе bot, а не boot), бо ў той навагодняй флэшкі, што я разьмясьціў учора, ужо over 9000 паказаў.

***
а вось тут: http://www.zooborns.com/ - можна паглядзець, як выглядаюць дзеці розных жывёл.
Previous post Next post
Up