Вясельле і ваўкалакі

Apr 12, 2013 11:37

“Малады ўжо праехаў к маладой, селі за стол, а яна, ці там мужчына, ці там баба, чудзіла, і яны зробіліся ўсе ў ваўкоў. Прывраціліся і пашлі. Ну і ім нараілі, што нада, дзе ўвідзяць, ужо яны аб’явілі па дзераўнях, стаду ваўкоў, тады нада адразу вынесці хлебную дзежку, палажыць кажух вывернуты і запіяць свадзьбу. Ну дык гэдак яны хадзілі, мусіць месяцаў пяць, многа іх дзе відзелі. А тады ў адну дзярэўню прышлі, і там іх увідзілі, выскачылі, ці там баба ці хто, вынеслі гэту дзежку, палажылі кажух і піялі свадзьбу, і гэты усе перавярнуліся ў людзей. І яна ў цвітах - маладая, і ён кажуць, - цвет на грудзях. Такія худыя, страшныя, ну што, столькі адхадзіць, гэта воўк еў, а што яны там… Ну і тады перадалі ў гэту дзярэўню, прыехалі на конях і забралі. А патом нейкі ішоў знахар, ну і сталі ўжо разгаварываць, ужо гэдак зробілі, а ён і кажыць: “Ну добра, вы скора ўзнаеце, хто зробіў, яна прыўраціцца ў свінню”. І точна, кажыць, свіння ляціць па дзярэўні, кажыць, равець нема, ну што её ня робілі, але ўсё - такі забілі. І аказываецца, што гэты мужчына быў сільнейшы, што зробіў яе свіньнёй”.

Зап. С. Клопава на Вушаччыне

вясельле, Вушаччына, міфалогія

Previous post Next post
Up