Feb 02, 2013 18:21
Клёву не было. 14 рознакаліберных хвастоў ня лічацца. Затое дзень быў прыгажэнны, і цэлы дзень мы з бацькам гаманілі пра ўсё на сьвеце. Такую радасьць ніякі лешч не заменіць... Сёньня бацьку споўнілася 74. Ён лічыць, што 75, бо там нейкая блытаніна зь метрыкай, але мне хочацца год ськінуць, а каб мог, і ўсе 20.
лёд,
бацька