Катаржнік

Jan 04, 2013 14:04

Беглым катаржнікам даўней галілі палову галавы, каб было адразу відаць, што чалавек небясьпечны і схільны да ўцёкаў. Вартавым і пацэліць прасьцей...
Сёньня, калі маю цырульніцу паклікалі да тэлефона, я сядзеў і разглядаў у люстэрку сваю галаву, напалову стрыжаную. За што я трапіў на гэтую катаргу? Чаму ўцёкі праваліліся? Можа ўзяць цырульніцу ў закладнікі і паспрабаваць зноў? 
Але таўшчыня дзеўкі была такая, што ўзяць яе не было ніякай магчымасьці. Таму я проста дачакаўся, пакуль яна скончыць завіхацца з маёй стрыжкай.
На вуліцы была гадасная адліга...

дзень

Previous post Next post
Up