Менскі Робін Гуд

Dec 27, 2012 23:23

Які ён, менскі Робін Гуд, што жыве ў элітным квартале?
Не, ён не рабуе заможных суседзяў і не раздае грошы гаратнікам. Уночы, разам са сваімі паплечнікамі ён выходзіць на сонныя вуліцы і спускае колы ў тых упартых казлоў, што раз за разам ставяць свае машыны на ходніках, хоць на паркоўцы месца хапае. Неэфектыўна? Можа быць. Але прыемна і сон пасьля гэтага спакойны і глыбокі.

Менск

Previous post Next post
Up