Праколы талерантнасьці

Dec 05, 2012 17:01

Я чалавек талерантны (О, так!), але чамусьці, гледзячы на фоткі адэптаў царквы "Новае жыцьцё", хочацца не проста іх высяліць з будынка ў Мінску, але й увогуле перасяліць у адну з закінутых вёсак Нараўлянскага ці Хойніцкага раёна. Мне нават сорамна за такое жаданьне, але нічога з сабой зрабіць не магу.

краіна, талерантнасьць

Leave a comment

papaschwarz December 5 2012, 14:41:59 UTC
Ці то фоткі адмыслова падабраныя...

Reply

uladzimer December 5 2012, 14:46:38 UTC
Не думаю. Я гэтую публіку троху ведаю - абсалютна нецярпімыя да якой кольвечы альтэрнатывы.

Reply

papaschwarz December 5 2012, 14:51:47 UTC
Ну дык і праваслаўныя папы...

Reply

vitaly68 December 5 2012, 14:56:15 UTC
Аднак жа й параўнаў.

Reply

(The comment has been removed)

uladzimer December 5 2012, 15:03:20 UTC
Гэтая братва аднаго разьліву, толькі ў розных флаконах.)

Reply

uladzimer December 5 2012, 14:57:59 UTC
А вось і не. Папы, што могуць і бухнуць і па бабах пайсьці, - персанажы куды больш фальклёрныя і набліжаныя да традыцыі. Заўваж, большасьцю сьвятых крыніц (па сутнасьці, рэплік паганскай традыцыі) апекваюцца менавіта праваслаўныя сьвятары. На Палесьсі, калі бабкі ідуць у цэрквы, падобныя "Новаму жыцьцю", то перастаюць сьпяваць песьні раз і назаўсёды.

Reply

(The comment has been removed)

uladzimer December 5 2012, 15:14:04 UTC
Ай, чаго я толькі за 20 гадоў экспедыцый пра іх не наслухаўся: і замовам народ навучалі, і дзевак порцілі. Але, дзеля справядлівасьці скажу, што калі бацюшка талковы і даспадобы народу, то мае ён аўтарытэт круцейшы за прэзідэнта.

Reply


Leave a comment

Up