З краю знаўцы

Oct 09, 2012 20:53

Апошнім часам амаль перастаў рэагаваць на краязнаўцаў, што ведаюць усё на сьвеце, адкрылі з дзясятак-другі капішчаў, ахвярнікаў і сьвяцілішчаў, шчыра вераць, што ўсе сучасныя культавыя крыніцы шанаваліся яшчэ ў ІХ -Х стст., а яшчэ запісалі пра гэта процьму легендаў, якія, чамусьці, нікому не паказваюцца і нідзе не друкуюцца.
Хай сабе людзі цешацца, бо ўсё ж гэткія забавы куды лепш за педафілію, браканьерства ці побытавае п'янства...

краязнаўства

Previous post Next post
Up