Сьвятое і прафаннае

Aug 03, 2012 10:46




Тое, што крыніца ў Каханавічах Дрысенскага р-на з'яўляецца сьвятой, сьведчыць адно малюсенькі абразок Божай Маці на бліжэйшай бярэзіне. Схема звычайная: сьвятар асьвячае ваду, людзі набіраюць яе дзеля пазбаўленьня ад розных хваробаў і немачаў, і так, "на ўсякі случай". Але тое бывае раз на год. Увесь астатні час на першы план выходзяць выключныя пітныя яаксьці крынічнай вады. На прыканцы ліпеня, калі актуальным стаюць разнастайныя саленьні і закаткі, ля каханавіцкай крыніцы актыўна завіхаецца народ з вёдрамі, каністрамі, бідонамі.
Ты лічыш, мой братка, што адбываецца прафанацыя сьвятой крыніцы? А я так не лічу, бо асьвячоныя такім чынам агуркі добра стаяць, заўсёды хрумсткія і смачныя...


Падзьвіньне, сьвятая крыніца, поле 2012

Previous post Next post
Up