Пачуцьцё гумару і этнічныя суседзі

Jul 08, 2012 17:24

Пачуцьцё гумару ад нацыянальнасьці нібыта не залежыць. Так бы мовіць, справа абсалютна індывідуальная. Але вопыт камунікацыі з этнічнымі суседзямі паказвае, што шчыра сьмяяцца найбольш даводзілася ў кампаніі з літоўцамі і ўкраінцамі. Жарты і жарцікі палякаў заходзілі 50 на 50. З гумарам рускіх, асабліва ў глыбінцы, заўсёды былі праблемы: ад неразуменьня "хохмы" да поўнага неўспрыняцьця занадта брутальных жартаў. З латышамі ўвогуле глуха. Такое ўражаньне, што яны ад раньня да ночы ратуюць сьвет ("свой") і права на сьмяховіны атрымаюць толькі пасьля канчатковай перамогі. 
А хто на тваю думку, мой шаноўны сябра, найбольш гумарны (не блытаць з катэгорыяй "прыкольны"!) з нашых суседзяў?

сьмех, этнічныя суседзі

Previous post Next post
Up