Дзяржаўны іспыт

Feb 12, 2012 22:35

Ад заўтра стартуюць дзяржаўныя іспыты. Гэта значыць, што дзяржава ў асобе чальцоў камісіі (вядома, дзяржаўнай) будзе пытацца ў студэнтаў, якога хера яны рабілі 5 (а хто і 6) гадоў ва ўніверсітэце. Колькасьць выкладчыкаў у камісіі адпавядае колькасьці абласьцей у РБ (+ старшыня, які прадстаўляе Мінск). Зразумела, што я буду ўвасабляць Паўночную Беларусь (Віцебшчыну) і мае пытаньні, адпаведна сезону, будуць насіць профільны характар: сьпецыфіка падкормкі на зімовай рыбалцы, правільны выбар мармышкі ў залежнасьці ад надвор'я, адметнасьці клёва "беларыбіцы" і азёрных драпежнікаў...
І толькі не кажы, што гэтыя пытаньні не маюць ніякіх адносінаў да гісторыі Беларусі. Бо рыбу ў нашых краях сталі лавіць ад тых часоў, як навучыліся вымаўляць "у" нескладовае. Больш таго, вымаўляць навучыліся менавіта дзякуючы рыбалцы. Паклёўка, падсечка, шчупак на 7 кіляў - ВАЎ!!! Вось так іпавялося з часоў мезаліту, як мінімум...

універ, іспыт, гісторыя, лёд

Previous post Next post
Up