Верш сябру

Apr 24, 2008 00:00

Сёньня да мяне заязджаў мой сябра -- Аляксей Глушко.. Зь ім сынуля --  Адась, мой хрэсьнік. А яшчэ дзяўчынка Юля, што цікавіцца фальклорам. Простая, але такая жыцьцёва важная радасьць -- пабачыцца з сябрам, якога даўна ня бачыў, паслухаць яго навіны, парадавацца за яго посьпехі. Патрымаць на каленях хросьніка і парагатаць разам зь ім.
Хай будзе спорая ім дарога.

Аляксею Глушко

Так і будзе - сын і сны.

І той, хто абірае пчолаў,

Навек застанецца жывы

І будзе сын,

і будуць сны.

Праз гэта будзеш сам жывы.

Твая жанчына - кропляй мёду.

Табе. Канешне, ўсё табе.

Багі прыносяць ціха Долю.

2003

сябра

Previous post Next post
Up