Атэстацыя

Nov 08, 2011 15:29

У характарыстыцы, што выдаецца выкладчыку кіраўніцтвам для прахаджэньня прафесійнай атэстацыі, першым пунктам стаіць інфармацыя пра тое, як выдатна ён разьбіраецца ў Канстытуцыі РБ, у  адукацыйных стандартах і іншых прававых актах, датычных зьнебажалай і закатаванай ушчэнт айчыннай сістэмы адукацыі. Далей ідуць зьвесткі, наколькі рупліва шчыруе выкладчык на глебе ідэялагічна-патрыятычнага выхаваньня моладзі. І толькі на другой старонцы, у якасьці дадатковых маргіналій, вядзецца пра нагрузку, дысцыпліны, навуковыя публікацыі і праекты, кіраваньне студэнцкай навукай і іншую неабавязковую мурню.

універ, краіна

Previous post Next post
Up