Русалка

Sep 09, 2011 23:38



Ну вось адкуль такія дзікія, адвольныя фантазіі на тэму тутэйшых русалак? Адкуль гэтыя страшныя рыбіны хвасты, калі аніводная крыніца пра іх ня сьведчыць? Аўтар лепельскай русалкі, відаць, шчыра верыў, што стварыў прывабную і эратычную скульптуру. Ён нават вольнае месца на пні пакінуў, каб які прыблудны турыст ці мясцовы акселерат змог удосталь пацерціся аб вабноты русалкі. Але месца тое пустуе... Яшчэ б! Рыбіна луска ў такім далікатным месцы, дзе ў беларускіх русалак заўсёды акуратная фрызура!

Лепель, русалка

Previous post Next post
Up