Нясьпешна спусьціцца з пакручастага берага да вады, перайсці дашчатыя кладкі, абаперціся на заградку і глядзець, як павольна разразаюць ранішнюю спакойную плыню ракі жалезныя тросы, мружыць вочы ад сонечных блёстак на вадзе, слухаць глухое вуркатаньне матора і нязлобныя мацюкі паромшчыка на свайго памагатага, адчуць дрыготку парома, калі ён вітаецца з другім берагам, ускінуць на плечы падарожную торбу...
Хочацца.