Апазіцыйнае тэлебачаньне

Apr 16, 2011 21:20

Бегам праглядаю апазіцыйныя каналы - БТ, АНТ. Дзіўлюся, дзе яны здымаюць гэтую дэбільную, паранаідальную краіну з суботнікамі, вусатымі мудакамі ў будаўнічых касках, што намагаюцца разважаць пра эканоміку і рынак валюты, з мутантападобнымі экспертамі, аналітыкамі, якія ў сваёй прафесіі напоўніцу рэалізуюць першыя чатыры літары з яе назвы... Я выходжу ў горад, сустракаюся з сябрамі, знаёмымі, калегамі і студэнтамі. Мы гаворым пра жыцьцё ва ўсіх яго вымярэньнях, гаворым пра посьпехі і праблемы. Але чаму я не бачу ў рэальнасьці таго гемарою, што паказваюць апазіцыйныя каналы? Ужо даўна высьпела неабходнасьць прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці за паклёп на краіну і яе народ, якіх яны выстаўляюць ціхай завадзьдзю няўцямных ідыётаў.
Previous post Next post
Up