Рыбін дзень - 4

Feb 07, 2011 19:45




Сёньня на рыбалцы быў са сваім школьным сябрам Уладзімірам. Сябра на рыбалцы, часам, вельмі патрэбны. І сёньняшні дзень гэта цалкам падцьвердзіў. Бо высядзець на самоце тры з паловай гадзіны, калі АБСАЛЮТНА не клюе, вельмі няпроста. А так вельмі плённа абмеркавалі аднакласьнікаў, рыбнагляд, новыя правілы рыбнай лоўлі, Лукашэнку, яго зьнешнюю і ўнутраную палітыку, рыбу, якая зажралась і не рэагуе нават на сьвежага буйнога матыля, а таксама шэраг іншых глабальных і вузкалакальных тэмаў.
                 На фота Валодзя выстаўляе жэрліцу ў надзеі ўпільнаваць шчупака. Надзеі, нажаль, не спраўдзіліся. Ні адна з 10 жэрліцаў  не "выстраліла". Давялося абмежавацца тузінам падлешчыкаў і плотак на кожнага. Але дзень прайшоў выдатна.
                 У 1990-м Валодзя выцягнуў мяне на лёд з палонкі-прамоіны, нябачнай пад сьвежым сьнегам. Выцягнуўшы, уваліўся сам, і я дапамог сябру выбрацца на цьверды лёд. Іначай і быць не магло.

сябра, лёд 2011, сказы

Previous post Next post
Up