Dec 31, 2010 10:17
Выпраўляць уласныя памылкі - справа важная хоць і не заўсёды ўдзячная. Чамусьці прыгадалася, што напрыканцы года, падчас заліковага тыдня, віншую з Калядамі і Новым годам толькі тых студэнтаў, хто здаў залік, а тым, хто не здаў, толькі паведамляю пра час пераздачы. Несправядліва неяк. Сёньня павіншую ўсіх, нават тых, хто залік не атрымае. Толькі вось думаю: ці не будзе гэтае віншаваньне выглядаць занадта цынічна?
універ,
залік,
каляднае