Dec 28, 2010 10:49
Жонка тонка і далікатна выказалася за набыцьцё штучнай ялінкі. Прапанову гэтак жа далікатна і тонка засьмяяў. Ялінка будзе сапраўдная. Мусіць быць хоць нешта сапраўднае на гэтыя Каляды.
P.S. А на днях выслухаў шчыраваньне прыемнай, але экалагічна завернутай жанчынкі пра тое, што штучныя ялінкі зьберагаюць наш лес. Не пагадзіўся, бо калядныя ялінкі гадуюць у адмысловых пітомніках, як і каровак са сьвінкамі на фермах. І страшна падумаць, што сталася б з нядоенымі каровамі, калі б уся краіна ператварылася ў закончаных "вегаў".
каляднае