Mar 17, 2008 21:39
Бім
“На руках яго нёс да дарогі. Кіламетры тры, а можа і больш. Да машыны. Закруціў акуратна, каб кішкі не палезлі і нёс. Баяўся ўсё спатыкнуцца. Малы сабака, а на дзіка не пабаяўся...”,-- мой бацька адвярнуўся і хуценька выцер сьлязу, калі расказваў, як мацёры сякач прапароў ікламі нашага сямейнага любімца - фокстэр’ера Біма.
лес,
паляваньне