Вушацкія пацеркі. 6

Aug 04, 2010 22:04




Сьвятая вада Вушаччыны цячэ з крыніцы Ільлінка, што ля вёскі Стайкі. Вядома, ёсьць яшчэ крыніцы, што народ вызнае за сьвятыя, і ваду якіх лічыць за цудадзейную, але менавіта на Ільлінцы вушацкі люд - ад малых да старых - зьбіраецца 2 жніўня, каб засьведчыць сваю самасьць і прысутнасьць на гэтым сьвеце. Я шмат разоў быў на гэтай крыніцы, і магу распавесьці табе пра яе куды больш, чым асобна ўзятая бабулька са Старынак, Царкавішча ці Вушачаў. Напрыклад пра тое, што ў гэтым лясным урочышчы няма ніводнага сьляпня, авадня і камара.  Але за кожным разам здымаць і запісваць хочацца ўсё меней. Быць, пачувацца сваім сярод сваіх, змываць твар сьцюдзёнай вадой... Без пытаньняў, апытаньняў, дыктафонных запісаў. Ля сьвятой вады такімі штучнымі здаюцца словы...

Вушаччына, поле

Previous post Next post
Up