Калядны цуд. мінусоўка

Dec 29, 2009 22:04


Кот, зараза, спаскудзіў калядны цуд, бо прыцёг разам з сабою "каціную чумку", нахапаўся ад бадзяжных катоў virus panleukopenia feline і цяпер канае: ня есьць, ня п'е, тэмпературыць нерэальна... Ужо трэці дзень наязджае ветэрынар, шпуляе ўколы, а сёньня нават ставіў "каціную кропельніцу"... Праз гадзіну за шпрыц бяруся і я - калю  фізіялагічны раствор, бо ініцыятары з'яўленьня ката ў доме (жонка і сын) дужа адчувальныя, каб пратыкаць голкай жывёлінку. Ай-яй-яй. Хрэн яго ведае, ці выжыве, але крыўдна будзе, як адкіне кіпці ды шчэ на Новы год. Трупак у хаце на часавым памежжы... Цьху-цьху-цьху, хай абнясе....

кот

Previous post Next post
Up