Лясная казка

Nov 21, 2009 19:51

Сёньня на лясной дарозе пачуў пранізьлівы гук паляўнічага ражка. Ня ведаю чаго, але ахапіў нейкі неўсьвядомлены радасны настрой, як быццам зайшоў лясной дарогаю ў чарадзейную казку. Праз колькі хвілін пазнаёміўся і з паляўнічымі. Адзін зусім малады, другі - ужо пенсійнага ўзросту, а зь імі два класных маладых ганчака. Пастаялі, папалілі, пагаманілі... Паляўнічыя пайшлі сваёй дарогай, я - сваёй, але адчуваньне сьветлай казкі засталося. Яшчэ ж і сонца на небе было, упершыню за апошнія тыдні татальнай шэрані...

лес, паляваньне, тутэйшасьць

Previous post Next post
Up