Сёньня быў цяжкі, але плённы дзень. 280 кіламетраў, зь іх 13 нагамі. Нават у лесе паблукаў троху, але толькі на ўласную радасьць. Прыгажосьць неймаверная! Пад лютаўскім сонцам яліны ды хвоі можа ў апошні раз прымяраюць свае зімовыя ўборы. Сьвятая крыніца, курганы, лес, вёскі, людзі, ліштвы, самотныя дубы на засьнежаных палетках. Сон будзе радасны, сон будзе моцны...