Feb 01, 2009 21:33
Сын закапаў у гаршчок з кветкай тры яблычныя семкі. І адна прарасла порсткім, моцным зялёным парасткам. Побач на падваконьніку ськептычна раськінула сваё лісьце лімоннае дрэва. А мы радуемся навароджанай яблыньцы. За вакном лютаўскі марозны змрок, а сьмелая зялёная былінка нагадвае пра лета. Нашае лета, якое нічога ня ведае пра лімоны, але шчодра сьпеліць яблыкі. Засталося толькі троху пачакаць. Вось-вось прачнецца Пярун...
зіма,
яблынька,
Грамніцы,
лета