Jan 14, 2009 20:41
Заўтра раненька ў дарогу. Справа важная, пратакольная. Мушу быць. Нават пры гальштуку (дужа рэдкі выпадак). Уставаць а 5-й. Жах! Каб жа на рыбу - пытаньняў не было б, а то ў вялікі горад з брудным сьнегам... Не паехаў бы, але чакаюць людзі ў Менску. Спраўлюся, вось толькі гэты гальштук...
"А шафёр не заўважыў, чакаць ня стаў - рвануў адразу, а ў мальца таго гальштук дзьвярыма захлопнула. Ай-ёй! Як цягнула яго па асфальце, а ён жа і гукнуць нічога ня змог - задушыўся адразу. Ці гэта... шыю яму на бок адразу і зьвярнула, аж язык з роту выперла"
Ёсьць яшчэ варыянты з ліфтам, эскалатарам і рознымі іншымі механізмамі.
Блін, ну чаго я так не люблю гальштукі? Можа быць, я не талерантны?
талерантнасьць