Век жыву на берагох Дзьвіны і ніколі не лавіў у ёй рыбу. Нават не магу патлумачыць гэткае дзіва. Неяк усё па азёрах, якіх у ваколіцах удосталь. Але ж аматары дзьвінскага лёду прыцягваюць увагу ды распальваюць ахвоту. Сёньня падыйшоў, пацікавіўся працэсам. Дзядзька пахваліўся мала не кілаграмовым лінём ды спрытнымі акунямі! Эх, як жа мне заманулася далучыцца! Але пакуль магчымасьці няма. А вось на днях паеду. Вядома, на азяро :))