Ня дай Бог
сьвіньні рог,
а хаму панства.
Дзяды шматслоўнымі не былі, умелі прыказкай выявіць сутнасьць. Але ж мы крутыя, гарадскія, у сялянскія прыказкі ня верылі. І плацім цяпер зь вялікімі адсоткамі за ігнор простых ісьцін. Ды слухаем паралельна Шалкевіча...
*****
Войт нашае гміны Гарбоўскі Васіль
Ў свой час жабраку гаварыў:
Бяры залатоўку, маліся што сіл,
Каб хам нігды панам ня быў...
Але час мінуў - і пагляньце-ка вы:
Нібыта чыясь там рука
Прымкнула касьцёлы, пабіла званы.
На цэрквах заместа крыжоў - груганы.
Жыцьцё чалавека ня мае цаны.
Няма ўжо ні войта, ані жабрака...
Затое ёсьць хамская ўлада:
Подласьць і здрада.
Хамская ўласьць -
Чорная масьць.
Click to view