Лятучы над гняздом зязюлі...

Oct 29, 2020 14:58

Я абсалютна ня згодны з тымі, хто кажа, што афіцыйныя ўлады і дзяржаўныя СМІ, якія іх абслугоўваюць, ёсць абсалютным рэгрэсам і нічога пазітыўнага стварыць не ў стане. Гэта не так. Абсалютна відавочна, што і дэпутат, які выявіў чырвоныя палоскі ў сваім тэсьце на цяжарнасьць хлусьнёю, і стары дзед, што мроіць пра лятучыя атрады чалавекаў-павукоў, - ёсьць унікальным матэрыялам не толькі для айчыннай, але і сусьветнай псіхіятрыі, што ёсьць залогам разьвіцьця гэтай навукі ў цэлым. Пажаданьне да сьпецыялістаў толькі адно. Калі аб'екты навуковага досьледу становяцца небясьпечнымі для грамадства, пажадана, каб іх вывучэньне праводзілася ў камерных умовах.

краіна

Previous post Next post
Up