Вар'яцтва анлайн

Sep 03, 2020 15:23

Заўсёды хвароба чалавека, а тым больш псіхічная, была медычнай тайнаю ды хавалася ад староньніх. Але сьвет, беларускі афіцыйны сьвет перамяніўся і не саромеецца выстаўляць на дзяржаўных тэлеканалах прагрэсуючае вар'яцтва вусатага чалавека. Быць можа, гэта толькі хітры ход псіхіятараў, якія даюць хвораму на ўсю галаву пакрычаць у тэлівізар і тым самым уратаваць ад суіцыду. Толькі, па праўдзе, выглядае ўсё так, што жывая гісторыя прыватнай шызафрэніі станецца дзіка прыбытковай, калі яе раздзярбаняць сцэнарысты Галівуду. З другога боку, людзі, якія тыражуюць вобразы "сантэхніка з аўтаматам", маньяка, што трызьніць дзецьмі, парэзанымі на кавалачкі, агента 007, які спрытна перахоплівае размовы паміж Варшавай і Берлінам ва ўласнай прыбіральні, адназначна стаяць на баку народнай рэвалюцыі, бо паказаць нішчымнасць і вар'яцтва дыктатара на ўвесь сьвет могуць толькі палымяныя патрыёты свабоднай і дэмакратычнай Беларусі
Што да маёй асабістай ацэнкі звар'яцелага блазна, то ня буду арыгінальным і пагаджуся з ацэнкай, хай сабе і рэзкай, што давалі ў маім двары неадэкватным людзям: "кончаны уёбак" 

краіна

Previous post Next post
Up