Адпачынак

Aug 19, 2020 16:05

Адпачынак. Фармальна так і ёсьць. Але на самой справе, адпачынак - час вольнай і творчай працы. Экспедыцыі, артыкулы гарманічна стасуюцца з рыбалкай, "ціхім паляваньнем" на грыбы ды іншымі летнімі нішцякамі. Але зараз упершыню адчуваю, як размываецца сама магчымасьць нешта рабіць па-за кантэкстам Краіны. Скажу прасьцей, я не магу пісаць навуковыя тэксты. Вядома, можна спаслацца на страйк, што набірае абароты на прадпрыемствах Беларусі, і забіць на пісаніну. Але...
Але прыйшлося пагаварыць з самім сабой. Мае тэксты - пра Беларусь, праўдзівую, шчырую, унікальную. Ніколі не было сорамна за напісанае. Скінуць усё ў сьметніцу не выпадае. Я мушу пісаць, іначай, напішуць іншыя, не факт, што з любоўю. Ні разу гэта не адмяняе маёй жывой прысутнасьці на Плошчы, але гэта той выпадак, калі словы не разыходзяцца са справамі. Сьціснуць зубы і зрабіць справу. Што за кампом, што на Плошчы.

праца, краіна

Previous post Next post
Up