Хто ўрот?

Jul 11, 2020 14:24

У полацкай паліклініцы не робяць рэнтгенаўскіх здымкаў, за выключэньнем пільнай флюраграфіі. Усе планавыя хірургічныя аперацыі пераносяцца на нявызначаны тэрмін. Прычына - пандэмія. Адсюль пытаньне, хто ўрот: галоўны гоблін краіны, які абвясьціў перамогу над каронавірусам, ці гномы ў белых халатах, што ігнораць вусатыя трызьненьні?
Лічу, што ўрот гоблін, забыўшыся пра гісторыю з Кадафі, які сьвята верыў, што ўрот бяскрыўдна, а на справе хлусьня вывернулася страшнай канчынай зусім не ў рот.

пытаньне, краіна

Previous post Next post
Up