НН

Jun 20, 2020 13:33

Проста дзіўлюся рэдакцыі Нашай нівы і яе жаданьні зарабіць капейчыну платнымі матэрыяламі. Адна справа, калі б тое былі арыгінальныя, эксклюзіўныя тэксты. Але ж, калі вымагаюць грошы за чужую інтэлектуальную працу, якая, да таго ж, вісіць у адкрытым доступе, то ўзьнікае пытаньне: вы трымаеце чытачоў за бязглуздых баранаў?

Каб ня быць галаслоўным. Вось платны матэрыял НН, пра падзеі 1941 года на тэрыторыі Беларусі, адлюстраваныя ў дзёньніку нямецкага генерала Готхарда Хейнрыцы https://history.nn.by/?c=ar&i=251194

А вось дзёньнік цалкам, адным клікам https://feldgrau.info/Jokhannes-Khyurter-Zametki-O-Voyne-Na-Unichtozhenie.pdf

Як кажуць, выбар за табой.

НН

Previous post Next post
Up