Апошнія тыдні ў лес хацелася нясьцерпна. Вось сядзіш за кампом, лепіш па клаве чарговыя пільнасьці, а думкі там - у прыгожым, сьветлым сасновым бары, дзе толькі лясны водар змушае паверыць, што шчасьце ёсьць. Спыняла яшчэ адна акалічнасьць. Тутэйшы чалавек, што ёсць па натуры сваёй лясным чалавекам, выдатна ведае, што лес ня любіць калі візіцёры прыходзяць не ў час красы і прыгажосьці. Як вялікі і шчодры гаспадар, лес любіць прывітаць гасьцінцам добрага чалавека...
І вось час насьпеў. Гэта ўжо інтуіцыя, калі ты ведаеш, што заўтра - у лес. Прагнозы надвор'я значэньня не маюць, бо сустрэча з сябрам пераважавае небясьпеку прамокнуць пад цёплым летнім дажджом (як яно і сталася). Але ружа-кветка, пасярод лесу (можа колішні хутар?) пераканала, што выбар, як правесьці дзень, быў зроблены правільны.
Што шукаеш - тое і знаходзіш. Усё яшчэ толькі-толькі пачынаецца, але прыкметы і знакі, што дае лес, абнадзейваюць неверагодна. Цеплыня і вільгаць абяцаюць слаўныя лясныя дары ў гэтым сезоне))
Ну і момант амаль сакральны. Першая далонька каралеўскіх ягад з фантастычным водарам і смакам выпраўляецца ў рот, каб за тым прымружыць вочы і ў неверагодным кайфе засьведчыць: Жыцьцё, люблю цябе бязьмежна!))
А тонкі, ні з чым не параўнальны водар маладога чабору, што ня толькі цешыць вока сваёй квеценьню, але і аздабляе любую гарбату пазнавальным тутэйшым прысмакам...
І такі да, Бінга! Золата полацкіх гушчароў паказалася на зялёных дыванах моху! Грыб неверагодна аптымістычны, як ёсьць аптымістычнай прыгажосьць лесу і роднай зямлі, што пераконваюць толькі ў адным: паскудам ЛукаКачаЯрма ды ім падобным на гэтай зямлі ня месца. Пра гэта ўжо нават лес гаворыць...