Зірнуў беларускія сайты. Як заўсёды, суцэльная памыйка, уключна з беларускамоўнай "камсамолкай" - Нашай Нівай.
Сёньня Радаўніца, якую правілі людзі на гэтай зямлі сотні гадоў. Не па загадзе, не паводле прэзідэнцкага дэкрэту, але таму, што нашыя памерлыя былі ўчора жывымі сярод нас, а мы, цяперака жывыя, рана ці позна станем памерлымі. Бачыш кола? Яно вечнае.
Пра гаўнасайты. Ня трэба заклікаць ехаць людзей на могілкі і душыцца ў грамадскім транспарце. Але запаліце сьвечку пра нашых памерлых, пра нашых дзядоў, якія трымаюць гэтую зямлю. Проста пастаўце навіной №1. Проста зрабіце акцэнт не на суцэльным порна, што творыцца зараз, але на вечным.
Зрэшты, гэта вашая праблема. Я пра сваіх, што Тут, што Там не забываюся.