Бог, вірус і вернікі

Apr 13, 2020 17:52




Верыць можна ва ўсё, што хочаш. Нехта верыць у бога, нехта верыць у вірус, нехта, у гэтым сэнсе, ёсьць дваевернікам. Мой прадзед Герасім, паміраючы казаў: "У Бога веру, але папоў не люблю". Тым самым зарабіць мясцоваму папу ня даў. Словы мой прадзед сказаў залатыя, бо, як можна верыць папам, што і цяпер робяць з цэркваў шалманы па рассадніку інфекцыі? Учоры ўбачыў фота на Нашай Ніве з Вербніцы і ачмурэў. Вы сур'ёзна? Гэта я да вернікаў. Бог вас ненавідзіць, калі вы ў масках? Гэта той Бог, што бачыць вас штодня і нават тады, калі вы сераце?
Вы верыце ў цуд вербалозіны і набіваецеся ў храм, як селядцы у банку. Боская правідэнцыя, а не дактары? Дык вось, мае даражэнькія, адкрыю вам тайну. І ваш Бог, і Каронавірус падобныя, як блізьняты ў адным - яны ня любяць дэбілаў, і ўсяляк зачышчаюць ад іх сьвет.
P.S. гумар чорны і змрочны, бо пасьля вялікодных сьвятаў і Радаўніцы варта чакаць абсалютна дурныя лічбы... Буду шчасьлівы, калі памыляюся...

краіна, беларусы

Previous post Next post
Up