Гарадскія замалёўкі

Apr 03, 2020 17:58



  • Работнікі гандлю, сферы абслугоўвання і грамадскага транспарту - усе ў сродках індывідуальнай абароны ад віруса. Але чаму валютчыкі ігнаруюць медычныя маскі? Гэтыя шчырыя працаўнікі нефармальнай сацыяльна-эканамічнай сферы горада кантактуюць з кліентамі вельмі шчыльна. Заўсёды ветлівыя і далікатныя, а тут такое. Непарадак!
  • У любым  месцы горада, дзе вуха ловіць чалавечыя галасы, пераконваешся чарговы раз, што надыйшоў неверагодна ўдзячны час для збору экстрэмальнага гарадскога фальклору. Байкі, чуткі, плёткі перадаюцца выключна сьцьвярджальным тонам (Мне Маша пазваніла, яна там працуе!) і вымагаюць веры на ўсе 100%. Гэткім чынам я даведаўся, што ўжо ачэплены полацкі чыгуначны вакзал, а ў лясах пад Баравухай вайскоўцы ўжо разгарнулі палявы шпіталь для хворых. Той, хто не мае навінаў па гарачай тэме, выглядае разгубленым лузерам)))
  • Вайна вайной, а бярозавік па раскладзе. На пачатку тыдня трэба будзе закупіць у лясьніцтве бярозавага соку ды нарабіць смачнага квасу. Дарэчы, бярозавік афіцыйна прызнаны эфектыўным прафілактычным сродкам ад каронавіруса. Сьпяшайся, бо на ўсіх ня хопіць.

Полацк

Previous post Next post
Up