Dec 02, 2019 17:00
Сёньня нейкі неадэкват "замініраваў" Полацкі ўніверсітэт. Паколькі тупак не паведаміў пра канкрэтны корпус, то эвакуацыі падлягалі ўсе будынкі ў Полацку і Наваполацку. Ясная справа, студэнства ўспрыняло форс-мажор як вясёлую нагоду афіцыйна прагуляць заняткі, але скопішча выратвальных машын, "хуткіх" ды міліяцыянтаў ля ўнівера мяне абсалютна не ўзрадавала. Гнятлівае відовішча.
Хай уроду-мінёру праз кожныя паўгадзіны тэлефануе ў мозак сьвяты Мікола ды страшным голасам рычыць: Зіма блізка!
Полацкі універсітэт,
дзень