Калі на гаўбец прылятаюць сініцы, каб захамячыць чарговую дозу сланечнікавых семак, мая котка займае выгодную назіральную пазіцыю на стале і пачынае пра нешта размаўляць з птушкамі. Сэнс той размовы я зразумець не магу, але, паводле агучанай эмоцыі, вядзецца пра непадзеленае моцнае каханьне)))