Нацыянальны спорт

Oct 27, 2019 19:25

Не, не хакей, тым больш не футбол... Міжсобны срач - нацыянальны спорт беларусаў. Больш таго, я б нават сказаў, этнавызначальная прыкмета. Заходнікі / усходнікі, ПЭН-член / ПЭН-вагіна, пахаваем Каліноўскага тут / пахаваем Каліноўскага там... Не перамаглі ні маскалёў, ні ляхаў, нікога ўвогуле не парамаглі, хоць фалічны сымбаль Вялікай перамогі на цэнтральнай плошчы сталіцы нібыта цьвердзіць пра зваротнае. Незалежнасьць трахнула па соннай галаве, як той яблык Ньютона - нечакана, неспадзявана, упрасонак. Але ж замест геніяльнай нацыятворчай ідэі ўтварылася гематома мозгу і касавокасьць. Левае вока зырыць з падазронасьцю на правае, і наадварот. Што рабіць? не тусавацца па нямоглых саюзах, цэнтрах, суполках, таварыствах. Можаш рабіць - рабі. Сантэхніку, прозу, навуковыя артыкулы. Сумленна і прафесійна. Пра астатняе парупяцца дзеці, якім, хочацца спадзявацца, касавокасьць у спадчыну не перадасца.  

краіна, беларусы

Previous post Next post
Up