Аптымістычны колер

Aug 09, 2019 20:38




Пра карысныя ўласьцівасьці брусьніцы можаш і сам пачытаць, а што датычыцца смакавых прыярытэтаў, то для мяне гэта напоі, жэле (цукар без фанатызму) і марынад для мяса. У апошняй іпастасі брусьніцы руляць дзякуючы вялікаму ўтрыманьню бензойнай кіслаты. Гэты фактар, дарэчы, зрабіў брусьніцы і журавіны адзінымі ягадамі, якія можна было нарыхтаваць на зіму ў цяжкія пасьляваенныя гады, калі цукру і ў паміне не было. 

брусьніцы

Previous post Next post
Up