180 гадоў Полацкаму царкоўнаму сабору

Feb 24, 2019 18:47

Ну, калі прасьцей, то роўна 180 гадоў таму, дзень у дзень, у полацкай Сафіі тутэйшых уніятаў зьлілі з праваслаўнымі.
З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая імпрэза ва ўніверы. Быў самы галоўны праваслаўны па Беларусі, быў самы галоўны праваслаўны па Полацкай епархіі і яшчэ паўсотні мажных мужчын у чорным з бліскучымі крыжамі на грудзёх.
Рэфлексіі? Калі ласка. паглядзеў СМІ. Газэта НН, гэткая беларускамоўная "камсамолка" на сёньняшні дзень, падзеі ўвогуле не заўважыла. Маўляў, пасраць, бо трэба зарабляць грошы гістарычнай папсой і ўласна брэндам. Ладна, праехалі. Я асабіста ўзгадаў аповяды хроснай пра тое, як я драў бараду папу ў часе хрышчэньня ў вясковай праваслаўнай царкве. Тады падумаў, што большасьць папоў адпавядае фальклорнаму вобразу са зборніка "Народ супраць папоў і рэлігіі". Затым адзначыў, што аўтапарк служкаў бога дасьць фору тутэйшым чыноўнікам. І ўрэшце прыгадаў вызначэньне Уладзіміра Караткевіча - "пацукі божыя". Да, безумоўна пацешыла, што ўрачыстасьць адбывалася ў будынку езуіцкай акадэміі... Выснова - столькі "опіюму для народа" за вечар яшчэ не спажываў. Адыходжу...

Полацк

Previous post Next post
Up