Дзьвіна і лёд

Feb 19, 2019 18:36




Лёд, ён ня толькі для рэдкіх адшчапенцаў, якія поўзаюць па дзікіх, замерзлых азёрах Полаччыны. Лёд, у сэнсе зімовай рыбалкі, дастане цябе нават у самым сэрцы Крыўі, у стольным і слаўным Полацку.



Нехта падумае, што гэта дурны экстрэмальны занятак, але яшчэ Францішак Скарына ў сваёй прадмове да Бібліі раставіў ўсе кропкі над "і", калі напісаў залатыя словы: "тако ж і людзі зацныя, ад хліпакоў і ныцікаў адрозныя, да зімовай рыбалкі на вялебнай Дзвіне і езерах вялікую ласку маюць"



Пра рыбалку, як занятак пачэсны і сакральны, я распавядаць ня буду, адно нагадаю, што за кожны дзень з вудаю ў руках багі дабаўляюць чалавеку дзень жыцьця. Ды што там, сёньня рэальна бачыў срэбраны німб над рыбаком.



І нешта ў гэтым ёсьць - хадзіць па мёрзлай вадзе ў метры ад вады жывой. Такія кантрасты жывяць кроў і нервы.



Скарыстаўся гэтай шыкоўнай магчымасьцю і я, хоць на рэках узімку лавіць не аматар, бо бліжэй да душы азёрны фармат. Але ж цяжка абмінуць суворую прыгажосьць, якая ў пяці хвілінах хады ад твайго дома.

люты, Дзьвіна, Полацк, лёд

Previous post Next post
Up