Заходнікі і Ўсходнікі

Dec 08, 2018 16:58

Разлом Беларусі на Заходнюю і Ўсходнюю, які адбыўся ў 1921 г., стаў, сярод іншага, і грунтам фармаваньня ўзаемных стэрэатыпаў паміж "заходнікамі" і "ўсходнікамі", што асабліва выяўляецца ў карціне сьвету вясковага насельніцтва старэйшага пакаленьня абапал старой, "польскай" мяжы. Тэма надзвычай цікавая і вымагае грунтоўнага досьледу, бо сталася ўжо вызначальнай стрэмкай у нацыянальнай беларускай ментальнасьці.

Вот яе на Гродненшчыну паслалі, удзвюх іх, дзевачак. Учыць младшыя там класы. Яна ўчыцель младшых была класаў. І тады, о, дзе, о, дзе заядлыя пшэкі! Гэты, веруюшчыі. Гаварыла: “Нас звалі саветкамі. Хаця мы обе былі католічкі самі”, - гаворыць эта. “А яны нас не прызнавалі”, - гаворыць. “Там, - гаворыт, - на нас так усё іскаса паглядавалі. І саветкі звалі ўсё врэмя”. І, эта самае, там, еслі вот пост - ужэ ніхто, нікакой клуб, нічо нідзе не работает. Ну яна гаварыла: “Ну людзі такія зажытачныя. Там, - гаварыць, - ой, ну і хазяйскія. Віцебшчыну яны шчыталі, што эта ўсе саветкі. Усе савецкія.
Полацкі р-н

Ну дак, калдуноў гэтых, знаеш, было дужа многа за Дзвіной. Яны дужа такія, западнікі… Як адкрылася граніца, як нашы ўжо Польшу асвабадзілі, яны сюды як шуханулі! Там усе яны жылі па такіх, па адзіночых хатах, на хутарах жылі. Ім захацелася у обшчыя, большыя дзярэўні. І вот - і ў Бігосава, везде, у кожную дзярэўню яны лезлі. А яны дужа, дужа нядобрыя!
В-Дзв. р-н

беларусы, vox populi, мяжа

Previous post Next post
Up