Oct 09, 2008 12:12
"Палез у дугу - не кажы "не магу"
"Служы пану верне, а ён табе перне"
"Еш, пакуль рот сьвеж, бо, як памрэш, то і калом не ўвапрэш"
"І так бывае, што дзеўку вецер надзімае"
"Доўгая (дарога) з кароткай сьмяецца"
"Другі жупан не варты сьвіткі"
Сябры, а ці ёсьць у вас любімыя беларускія прыказкі, прымаўкі ці выслоўі, якія можаце наўпрост узгадаць, не поркаючыся ў кніжках?
прымаўкі,
прыказкі,
тутэйшасьць