Ёсць нешта няўлоўна чароўнае ў позьняе восені, калі прырода проста ў цябе на вачах пачынае адвечную гульню ў паміраючага бога, а ў небе раз-пораз з'яўляюцца белыя парушынкі - напамін, што хутка астылае цела зямлі зямля накрые белым саванам. Позьняя восень - час дарабіць пільноты і падвесьці пэўныя вынікі, каб на Каляды спакойна і пэўна крутнуць гадавое колца на новы віток...